Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 26 февраля 2020 в 11:48, Обновлено 28 февраля 2020 в 13:09
150 просмотров

З 17.02.2020г. па 22.02.2020г. у нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”.
Мэта правядзення тыдня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

У першы дзень вучні 10 класа падрыхтавалі радыёперадачу “Гучы, беларуская мова!”. На перапынках гучалі вершы беларускіх паэтаў пра прыгажосць, непаўторнасць  і самабытнасць нашай роднай мовы.

У гэты ж дзень  вучні 8 класа сталі ўдзельнікамі “Сваёй гульні”. Члены каманд “Зубры” і “Буслікі” мелі магчымасць выбраць пытанні рознай ступені складанасці ў пяці намінацыях: “Слова трапнае”, “Слова гаваркое”, “І ўсё мілагучна для слыху майго…”, “Папацей, грамацей”, “Адценне слоў”. Вучні спаборнічалі ў веданні лексікі і фразеалогіі, сінаніміі і фанетыкі, арфаграфіі беларускай мовы.

У другі дзень для вучняў быў арганізаваны прагляд відэафільмаў пра беларускую мову, а таксама мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове. Дзеці змаглі ўбачыць мультфільмы “Дзед”, “Піліпка”, “Несцерка”, “Беларускія прымаўкі” і інш.

Настаўнікі моваведы падрыхтавалі для вучняў рэбусы і крыжаванкі, якія неабходна было разгадаць на працягу дня.

Трэці дзень стаў для сямікласнікаў днём творчасці. Яны з вялікім задавальненнем малявалі беларускія словы, а затым удзельнічалі ў віктарыне “Беларускія словы ў малюнках”. Бясспрэчная  перамога дасталася Пінчук Ірыне.

20 лютага традыцыйна ў школе праходзіў прадметны конкурс “Буслік”. Вучні змаглі праверыць свае веды па беларускай мове.

На перапынках у фае школы вучні 6-8 класаў прынялі ўдзел у конкурсе “Загадкі з хаткі дзеда Уладкі”, змаглі пагуляць у “Беларускі алфавіт”.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Не засталіся ў баку і мы. Увесь дзень у школе гучалі песні на беларускай мове. Вучні 9 класа правялі акцыю “Любімы верш на роднай мове”. За кожны прачытаны верш настаўнікі і вучні атрымоўвалі кветку з віншаваннямі са святам роднай мовы. Вельмі актыўна ўдзельнічалі школьнікі і настаўнікі ў акцыі “Салодкі смак беларускай мовы”. За кожнае перакладзенае на беларускую мову слова яны атрымоўвалі цукерку. Для вучняў старэйшых класаў праведзена віктарына “Чый гэта партрэт?”.

Яшчэ адным мерапрыемствам гэтага дня стаў конкурс чытальнікаў “Захаваем памяць на вякі”, прысвечаны 75-годдзю з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі, вучні 5-11 класаў, прадэманстравалі ўменне перадаць праз чытанне верша мацярынскі боль, дзіцячы страх, байцоўскі гераізм і радасць перамогі. Мы пачулі вершы Н.Гілевіча, П.Панчанкі, М.Танка, С.Грахоўскага і іншых беларускіх паэтаў. Пераможцамі конкурсу сталі Вараб’ёва Аксана і Мерзлякова Яўгенія.

У апошні дзень тыдня настаўнікі і вучні 5-11 класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Ты будзеш звінець, мая родная мова!”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.