Класная гадзіна “Усяму пачатак – родная мова”
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Вось і ў нашым класе адбылася класная гадзіна “Усяму пачатак – родная мова”. Прайшла яна незвычайна, у выглядзе “кола ведаў”. Дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, метаграмы, рэбусы, гулялі ў перакладчыкаў.
Давайце не дадзім загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове!