Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 29 февраля 2016 в 14:51
723 просмотра

Рускай мове дай разгрузку,
Размаўляй па-беларуску!
Пад такім дэвізам з 22 па 27 лютага ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
У суботу, напярэдадні тыдня, вучні 6, 7 класаў наведалі Калінкавіцкі краязнаўчы музей, дзе адбылася цікавая сустрэча з мясцовым паэтам С.С. Шаўчэнкам. Дзяўчаты і хлапчукі сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнага конкурсу “Родныя словы”.

Панядзелак 22  лютага быў прысвечаны Дню роднай мовы. Па гэтай тэме можна было знайсці матэрыял на інфармацыйным стэндзе. На школьных калідорах вучні маглі прачытаць словы на беларускай мове. Цікай стала акцыя “Любімы верш на роднай мове”. Настаўнікі і вучні запісвалі радкі з любімага верша на беларускай мове. Самымі любімымі вершаванымі радкамі сталі словы з паэмы Я.Коласа “Новая зямля” “Мой родны кут, як ты мне мілы…” 
23 лютага вучні змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай 95 гадавіне з дня нараджэння І.Мележа, а таксама сталі ўдзельнікамі віртуальнай экскурсіі ў Мірскі замак, гледачамі мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове.
24 лютага школьнікі разважалі над тэмай “Чалавек без гісторыі, без мовы, што дрэва без карэнняў” у сваіх сачыненнях. “Я лічу, што роднай мовы нельга саромецца, бо гэтым самым мы адракаемся ад сваёй Радзімы…”, “Як мы дабудзем багацці слова, паэзіі і прозы, перажыванні бацькоў нашых, калі забыліся на мову?”- такія радкі можна было прачытаць у работах вучняў. Пераможцам   конкурса стаў вучань 9 класа Крэнт Дзяніс. Лектарская група адзінаццацікласнікаў пазнаёміла вучняў з цікавымі фактамі з жыцця пісьменнікаў-юбіляраў К.Крапівы і І.Мележа, З.Бядулі.
У чацвер 25 лютага вучні апынуліся “У свеце рэбусаў і загадак”. Самым знаходлівым і кемлівым аказаўся вучань 5 “Б” класа Ястрэмскі Сцяпан. 
На конкурсе чытальнікаў “Наш любы край – Гомельшчына”, які адбыўся ў пятніцу,  панавала атмасфера  захаплення родным словам. Вучні 6-11 класаў выказалі любоў да сваёй бацькаўшчыны словамі аўтараў-землякоў. Гучалі вершы А. Грачанікава, М.Мятліцкага, М. Купрэева, урыўкі з празаічных твораў І.Шамякіна, І.Навуменкі, В.Казько, Б.Сачанкі. Найбольш ўразіла  членаў журы чытанне твораў вучаніцамі 8 “Б” класа Нурмухамедавай Веранікай і Пархоменка Ангелінай, якія і сталі пераможцамі.
Завяршыўся ж тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў суботу народным святам “У нас сёння Масленка”. Удзельнікамі святочнага прадстаўлення сталі практычна ўсе прысутныя. Народныя песні, інсцэніроўкі, гульні і карагоды не пакінулі раўнадушным ні дзяцей, ні дарослых. А з якім смакам усе каштавалі бліны – сімвал Масленіцы! Смех і радасць панавалі на працягу ўсяго прадстаўлення.
Тыдзень беларускай мовы літаратуры завяршыўся, і хочацца, каб кожны з нас запомніў на ўсё жыццё наступныя запаведзі:
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю  жыцця век. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.