"Гучы, родная мова!"

Дата: 2 марта 2025 в 14:07
28 просмотров

У рамках шостага школьнага дня вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкуснай праграме "Гучы, родная мова!".
Каманды "Васількі" і "Рамонкі" спаборнічалі ў веданні фразеалагізмаў і прыказак, літаратурных герояў, твораў і іх аўтараў. Вучні з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, перакладалі словы і словазлучэнні на беларускую мову, адказвалі на пытанні віктарыны.
Гледачы, якія падтрымлівалі каманды, таксама паўдзельнічалі ў гульні "Веру - не веру".
Гэта мерапрыемства - наш невялікі ўклад у папулярызацыю роднай мовы. Гучы, родная мова!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.