Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова»

Дата: 25 сентября 2022 в 11:01
84 просмотра

З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай установе адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова», мэта правядзення якога - захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі.
Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня для вучняў 8-11 класаў быў арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Пачаўся Тыдзень з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Беларуская мова гучала і на ўроках, і на перапынках; а з самых важных для кожнага слоў дзеці стварылі інтэрактыўныя воблакі “Маё любімае слова па-беларуску”. Цікавай стала прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, у якіх навучэнцы выразілі сваю любоў да мовы бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

 У аўторак вучні прынялі ўдзел у квэст-гульні “Фальклор, фальклор - душа народа”, яны з цікавасцю ўспаміналі беларускія казкі, легенды, загадкі і фразеалагізмы.

На колькі для кожнага з нас дарагая Бацькаўшчына паказаў конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”, праведзены ў сераду.

У чацвер вучні 6  і 7 класса сталі ўдзельнікамі віктарын “Скарбы роднага краю” і “Знаўцы роднай мовы”, у якіх яны мелі магчымасць праявіць сваю эрудуцыю, паказаць веданне і мовазнаўчых паняццяў, і гістарычных фактаў.

Закончыўся Тыдзень акцыяй “Чытаем Максіма Танка разам”, у час якой пранікнёна і душэўна гучалі цудоўныя вершы класіка пра родную мову, прыроду і родны край.

Тыдзень запомніўся ўсім. Кожны вучань зразумеў, што, калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову. Менавіта, яна злучае людзей у адзін народ. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.