Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Пясняр чыстай красы

Дата: 14 декабря 2021 в 11:53, Обновлено 17 декабря 2021 в 11:08
228 просмотров

Вечна светлы i вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
У.Караткевіч
Да 130-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, перакладчыка, крытыка і публіцыста Максіма Багдановіча ў школе прайшло мерапрыемства «Пясняр чыстай красы». На ім вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця паэта, яго творчасцю, а таксама даведаліся, які ўплыў Багдановіч аказаў на беларускую культуру.

Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Вучні 5-11 класаў не толькі чыталі вершы Максіма Багдановіча, але і выконвалі песні «Па-над белым пухам вішняў», «Прывет табе, жыццё на волі!», «Лявоніха». Звонкія і меладычныя галасы дзяцей напоўнілі мерапрыемства асаблівым гучаннем.

Максім Багдановіч быў вялікім жыццялюбам і гуманістам. Яго ідэйна- эстэтычнае крэда трымалася на светлай веры ў чалавека, на глыбокай павазе да яго асобы. Менавіта адгэтуль вынікала яго абвостраная цікавасць да ўнутранага, духоўнага свету людзей, да патаемных пачуццяў і думак жывой чалавечай душы. Вучні 9 класа паказалі інсцэніроўку ўрыўка з «Апокрыфа», а вучні 5 класа – з паэмы «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык».

3 жыццём Багдановіча цесна спалучаны лёс Ганны Какуевай. Гэта была прыгожая дзяўчына з тонкімі рысамі твару і цёмнымі вачыма. Добра ведала некалькі замежных моў, цудоўна грала на піяніна. Светлае пачуццё кахання стала асновай паэмы «Вераніка», у якой паэт стварыў вобраз каханай, поўны высокай красы і чароўнасці. Вучні 10 класа падрыхтавалі інсцэніроўку апошняй сустрэчы Ганны Какуевай і Максіма Багдановіча.

Творчая спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Яна ўплывае на развіццё беларускай паэзіі і сёння сваім глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэтычнага слова. Кветкамі зямлі можна назваць вершы Максіма Багдановіча, бо ён быў песняром красы, паэтызаваў прыгожыя і неўвядальныя чалавечыя пачуцці.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.