Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 23 февраля 2022 в 19:53
129 просмотров

З 15.02.2020г. па 21.02.2020г. у нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Сто разоў шукай другой красы, а тым больш што свет даўно не вузкі! Ды калі ты не бязродны сын – гавары са мной па-беларуску!”.
Мэта правядзення тыдня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

У першы дзень вучні 10 класа сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Роднай мовай ганаруся”. Яны прынялі ўдзел у конкурсах “Перакладчыкі”,

“Знайдзі фразеалагізмы”, “Шыфроўка”, “Музей народнага побыту”, “Веру –

не веру”, а таксама праслухалі вершы, прысвечаныя роднай мове.

У другі дзень для вучняў быў арганізаваны прагляд відэафільмаў пра беларускую мову, а таксама мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове.

Трэці дзень стаў для сямікласнікаў днём адкрыццяў. Яны з вялікім задавальненнем здзейснілі падарожжа, якое называлася “Мая Радзіма – Беларусь”. Вучні паказалі, як добра яны ведаюць беларускія народныя традыцыі, святы, валодаюць інфармацыяй пра знакамітых асоб і цікавыя мясціны Беларусі.

17 лютага традыцыйна ў школе праходзіў прадметны конкурс “Буслік”. Вучні 3-11 класаў змаглі праверыць свае веды па беларускай мове.

Адзінаццацікласнікі ў гэты дзень прынялі ўдзел у літаратурным турніры і выявілі лепшага знаўцу творчасці мастакоў беларускага слова.

18 лютага пяцікласнікі спаборнічалі ў веданні беларускіх народных і літаратурных казак.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу, прайшлі і ў нашай школе. Дэвізам дня сталі словы: “Мова родная – мова модная!”.

Загадзя ў фае школы быў аформлены інфармацыйны стэнд, вучні зрабілі віншавальныя паштоўкі з Днём роднай мовы. Дзевяцікласнікі падрыхтавалі радыёперадачу “Гучы, беларуская мова!”. На перапынках яны разам з настаўнікамі чыталі вершы беларускіх паэтаў пра прыгажосць, непаўторнасць  і самабытнасць нашай роднай мовы. Увесь дзень гучалі песні на беларускай мове. Для вучняў старэйшых класаў праведзена віктарына “Пазнай партрэт”. Масавай стала акцыя “Сэлфі па-беларуску”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.