Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 24 февраля 2017 в 08:28
444 просмотра

Сёння ў свеце больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў  чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, прайшлі і ў нашай школе.Увесь дзень працавала школьная радыёгазета “Жывая крыніца”. Вучні і настаўнікі змаглі пачуць інфармацыйнае паведамленне “Міжнародны дзень роднай мовы”, вершы і выказванні пра родную мову, песні пра Беларусь. Вельмі масавай і цікавай стала акцыя “Папрацуй перакладчыкам”. За кожнае перакладзенае на беларускую мову слова дзеці атрымоўвалі цукеркі. Акцыя “Пажаданні роднай мове” дапамагла  ўсім нам ацаніць каштоўнасць роднай мовы, зразумець, што беларуская мова павінна жыць разам з намі - новымі пакаленнямі моладзі. Пазнаёміўшыся з матэрыяламі інфармацыйнага стэнда, вучні атрымалі парады, як пачаць размаўляць па-беларуску, даведаліся, у чым унікальнасць беларускай мовы. У школьнай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Мудрае роднае слова”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.