Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзень роднай мовы

Дата: 23 февраля 2021 в 20:41
120 просмотров

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу, прайшлі і ў нашай школе. Дэвізам дня сталі словы: “Мова родная – мова модная!”.

Загадзя ў фае школы быў аформлены інфармацыйны стэнд, вучні зрабілі віншавальныя паштоўкі з Днём роднай мовы. Дзевяцікласнікі падрыхтавалі радыёперадачу “Гучы, беларуская мова!”. На перапынках яны чыталі вершы беларускіх паэтаў пра прыгажосць, непаўторнасць  і самабытнасць нашай роднай мовы, а таксама цікавую інфармацыю пра пісьменнікаў-юбіляраў. Увесь дзень гучалі песні на беларускай мове. Вучні 5 класа арганізавалі акцыю “Камплімент роднай мове”. За кожны прыгожы эпітэт настаўнікі і вучні атрымоўвалі кветку з віншаваннямі са святам. Вельмі актыўна ўдзельнічалі школьнікі і настаўнікі ў акцыі “Кошык літаратурных прысмакаў”, яны чыталі выказванні пра родную мову. Для вучняў старэйшых класаў праведзена віктарына “Пазнай партрэт”. Масавай стала акцыя “Сэлфі з беларускай кнігай”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.