Летний лагерь труда и отдыха «Мечта»
11 чэрвеня для наведвальнікаў лагера працы і адпачынку “Мара” быў праведзены гістарычны экскурс “Постаці айчыннай гісторыы”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы. Удзельнікі мерапрыемства ўважліва разглядалі партрэты беларускіх князёў (Усяслава Чарадзея, Міндоўга, Вітаўта, Льва Сапегі, Жыгімонта, Гедыміна і іншых), асветнікаў (Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага).
Дзеці зразумелі, што наша Радзіма багата на славутыя імёны. Ведаць сваіх герояў павінен кожны народ.