Падарожжа ў казку
Падарожнічаць па казках марыць кожны з нас, гэта займальна і незабыўна. На мерапрыемстве вучняў чакала мноства забаў: загадкі і крыжаванкі, пазлы і гульні, якія далі магчымасць прадэманстраваць казачную эрудыцыю, весела і з карысцю правесці час. Сустрэча з казкамі атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай. Падарожжа скончылася, але казка заўсёды застаецца з вучнямі, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць і прачытаць.