Пясняр чыстай красы
Да 130-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, перакладчыка, крытыка і публіцыста Максіма Багдановіча ў школе прайшло мерапрыемства «Пясняр чыстай красы». Прынялі ў ім удзел і вучні 5 класа. Яны спявалі песні, танцавалі, дэкламавалі вершы. Мерапрыемства пяцікласнікам спадабалася, яны пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Максіма Багдановіча, яго творчасцю, а таксама даведаліся, які ўплыў паэт аказаў на беларускую культуру.