"Багата, родная ты мова..."
Літаратурная вечарына прайшла у 4 класе да міжнароднага Дню роднай мовы.
Дзеці расказвалі вершы, разгадвалі крыжаванкі, слухалі музычныя апавяданні на роднай мове, што садзейнічала абуджэнню цікавасці да беларускай мовы, выхаванню любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа.
…I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова.
М. Танк.