Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

«Мая мова - мой свет, мая душа»

Дата: 21 февраля 2021 в 11:36, Обновлено 24 февраля 2021 в 11:39
124 просмотра

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц
У календары ёсць такое свята - Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. 3 ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш: 21 лютага 1957 г., адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяцёра студэнтаў.

Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы, каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.